Гараднянскі музей-сядзіба ганчара

Этнаграфічны музей-сядзіба ганчара в. Гарадная працуе з 2008 года. Ён уключае ў сябе дом, падворак, на якім размешчаны традыцыйны горн для абпалу вырабаў, склеп для захоўвання нарыхтаванай гліны, фурманка (фура), у якой развозілася вырабленая для продажу посуд, хлеў для захоўвання інвентара. У жылым доме майстэрня рамесніка з жорнамі, ганчарным кругам, месцам для захоўвання вырабленага посуду. Гэта дзеючы музей, у якім наведвальнік можа не толькі быць сведкам творчага працэсу вырабу керамікі, але і прыняць у ім непасрэдны ўдзел.

20 ліпеня 2008 г. у рамках правядзення свята вёскі Гарадная і 1-га Міжнароднага пленэра керамістаў быў адкрыты музей-сядзіба ганчара, у якім прайграныя жыллё рамесніка, яго майстэрня з жорнамі, ганчарным кругам, месцам захоўвання вырабленага посуду. На падворку — горн, печ для абпалу посуду, склеп для захоўвання гліны, фура, у якой развозілася на продаж вырабленая кераміка.

Варта адзначыць, што гэта дзеючы музей, дзе вы можаце не толькі быць сведкамі творчага працэсу вырабу керамікі, але і прыняць у ім непасрэдны ўдзел.

Гаспадыня азнаёміць з гісторыяй гараднянскага ганчарства, якое вядзе свой пачатак з 15 стагоддзя, раскажа пра патомных і найбольш вядомых ганчарах, прапануе чай, прыгатаваны на травах і дарах лесу, а таксама можа прапанаваць паспытаць непаўторныя гараднянскія стравы.